ГлавнаяОформление заказаОплата и доставкаНовостиКонтактыЗакладки (0)Список сравнения
Хит недели

Fainy.by адзначыў Дзень вышыванкі разам з Вамі!

Fainy.by адзначыў Дзень вышыванкі разам з Вамі!

 
2 ліпеня наша краіна адзначыла Дзень вышывынкі. Маштабнае свята на Нямізе прыцягвала да сябе ўвагу не толькі гандлем рэчамі з беларускімі сімваламі, але і бадзёрай музыкай і  цікавай творчай праграмай.
 
 
З самай раніцы нашыя файныя хлопцы і дзяўчаты сустракалі жадаючых  на пляцоўцы каля Палацу спорта.  Прыемна, што сярод гасцей свята былі і пастаянныя кліенты Fainy, якія ўжо не ўпершыню атрымалі новыя цішоткі са зніжкамі!
 

 
Нязменным поспехам карысталіся белыя цішоткі з чырвоным арнаментам “Ярыла”, “Прыяднанне”, “”, мужчынскія з блакітнымі сімваламі “Сонца”, “Руху” і “Васьмірог”.  Не толькі беларусы, але і госці з  Расіі, Туркменістана, Індыі, Германіі і іншых краін з задавальненнем пераапраналіся і працягвалі святкаваць ў рэчах ад Fainy.by.
 


 
Дзякуй кожнаму, хто завітаў да нас!
 
Нагадваем, што аўтары здымкаў у файных рэчах з хэштэгами  #fainyby, #fainy маюць магчымасць забраць свае карткі ў нашым офісе на Славінскага, 12. А цішоткі любага памеру, колеру і арнаменту Вы здолееце атрымаць пасля замовы на нашым сайце або па тэлефонах:
 
+375 17 237 02 62 
+375 29 637 62 62 
+375 29 537 62 32
 
Ваш Fainy.by